У ліпені ў віцебскай кватэры было знойдзенае цела пяцімесячнага дзіцяці. На бацьку завялі крымінальную справу, а 15 чалавек прыцягнулі да адказнасці за дрэнную прафілактыку што да сям'і, расказалі ў пракуратуры Віцебскай вобласці.

У ліпені ў віцебскай кватэры было знойдзенае цела пяцімесячнага дзіцяці. На бацьку тады завялі крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці (ч.1 арт. 144 КК). У сям'і выхоўвалася трое дзяцей.
Пасля гэтага праверылі «скаардынаванасць дзеянняў суб’ектаў прафілактыкі». Высветлілася, што двое дзяцей з гэтай сям'і ў кастрычніку 2024-га былі пастаўленыя ў сацыяльна небяспечнае становішча (СНС) праз п’янства бацькоў і доўгую адсутнасць працы ў бацькі.
Аднак пракуратура палічыла, што чыноўнікі нясвоечасова «прыступілі да выканання мерапрыемстваў па ліквідацыі прычын і ўмоваў, якія спрыялі стварэнню нешчаслівага становішча ў сям'і». Адміністрацыйныя рашэнні «прымаліся без належнага аналізу сітуацыі ў сям'і, пра адсутнасці інфармацыі ўсіх зацікаўленых у выкананні рашэння службаў».
У выніку пракурор Віцебска вынес прадпісанне старшыні камісіі па справах няпоўнагадовых, унёс прадстаўленне кіраўніку адміністрацыі раёна з патрабаваннем ліквідаваць выяўленыя парушэнні.
«Акт нагляду выкананы, прынятыя канкрэтныя арганізацыйна-практычныя меры, скіраваныя на ліквідацыю выяўленых парушэнняў заканадаўства пра ахову жыцця і здароўя дзяцей, пра абарону дзяцей, якія пражываюць у нешчаслівых сем’ях. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 15 службовых асоб», — паведаміла пракуратура.