Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беспілотнікі заляцелі ў Польшчу падчас расійскай атакі Украіны. Падымалася авіяцыя
  2. Польшча папрасіла NATO актываваць 4-ы артыкул Статута
  3. Забарона на тэлефоны ў школах стварыла невідавочную праблему, пра якую нават не здагадваліся. У чым рэч
  4. США снимают санкции с «Белавиа» — теперь в Беларусь вернутся западные перевозчики? К сожалению, у нас не самые приятные новости
  5. Вольга Карпушонак дала першае вялікае інтэрв'ю — «Люстэрку». Пра Латушку, харасмент, пагрозы і што будзе далей з яе палітычнай кар'ерай
  6. Лукашэнка назваў закрыццё мяжы будаўніцтвам жалезнай заслоны і знайшоў «трывожныя» аналогіі з пачаткам Другой сусветнай вайны
  7. Сталі вядомыя імёны ўсіх вязняў, вызваленых 11 верасня
  8. Представитель Трампа раскрыл детали сделки с Лукашенко и рассказал, кто составил список освобожденных
  9. «Россия готовилась к этому с лета» — ISW о ночном вторжении беспилотников в Польшу
  10. Чаму Польшча закрывае мяжу менавіта цяпер і пры чым тут затрыманы манах і Ватыкан? Адказвае аналітык Арцём Шрайбман
  11. «Сказаў, што пляваць хацеў „на вашага калгаснага лідара“». Што адбывалася са Статкевічам перад вызваленнем у СІЗА КДБ і на мяжы
  12. Мама памерлага ў калоніі палітвязня заявіла, што яе сын быў знойдзены павешаным
  13. СМІ Паўночнай Карэі адцэнзуравалі віншаванне Лукашэнкі Кім Чэн Ыну. Якую фразу прыбралі
  14. «Так, бываюць шурпатасці». Караеў, які парушыў ПДР і засвяціўся ў TikTok, паскардзіўся на «маніпуляцыі» і «шкоду» ад сацсетак
  15. На волю выйшлі 52 вязні, яны выехалі з Беларусі ў Літву. Сярод вызваленых — Мікалай Статкевіч — «Вясна»
  16. «Магчымы нечаканы эфект». Польскі эксперт расказаў, да чаго можа прывесці закрыццё мяжы з Беларуссю
  17. Гэты беларус змог пераехаць на Мадэйру і адкрыць бар — вы яго напэўна ведаеце. Пагаварылі з ім пра бізнес, падаткі і планы на жыццё
Читать по-русски


/

Следчы камітэт завяршыў расследаванне аварыі са смяротным вынікам у Глыбоцкім раёне, дзе ў кастрычніку мінулага года загінулі тры чалавекі — муж і жонка і іх 17-гадовая дачка. Абвінавачанне выставілі 26-гадоваму кіроўцу красовера, паведамілі ў прэс-службе СК.

Место происшествия. Фото: СК
Месца здарэння. Фота: СК

Паводле інфармацыі следства, увечары 25 кастрычніка 2024 года мужчына за рулём DS 7 Crossback ехаў аўтадарогай Р45 Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы. Паблізу аграгарадка Празарокі ён выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Opel. У выніку ДТЗ кіроўца Opel, яго жонка і няпоўнагадовая дачка загінулі на месцы.

Каб аднавіць поўную карціну трагедыі, следчыя правялі маштабны комплекс працэсуальных дзеянняў і экспертыз. На месцы здарэння ў цёмны час сутак спецыялісты дэталёва зафіксавалі дзясяткі метраў слядоў, якія дазволілі вызначыць траекторыі руху аўтамабіляў, пункты сутыкнення і характар пашкоджанняў.

Место происшествия. Фото: СК
Месца здарэння. Фота: СК

Прызначаныя экспертызы ахоплівалі шырокае кола пытанняў — ад тэхнічнага стану машын і хуткасці руху да фактараў, якія маглі спрыяць аварыі.

Асаблівая ўвага надавалася допыту адзінага выжылага ўдзельніка ДТЗ — кіроўцы DS 7. Яго паказанні супастаўляліся з сабранымі доказамі і паказаннямі сведак.

У выніку следства прыйшло да высновы пра вінаватасць мужчыны. Яго дзеянні кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці трох чалавек).