Раскладзенае цела знайшлі ў багажніку Tesla, якая належыць вядомаму амерыканскаму спеваку D4vd (сапраўднае імя — Дэвід Энтані Берк), паведамляе выданне TMZ.

Паводле інфармацыі NBC News, аўтамабіль некалькі дзён знаходзіўся на эвакуацыйнай стаянцы ў Лос-Анджэлесе. Мінакі звярнулі ўвагу на непрыемны пах, які ішоў ад Tesla.
Адміністрацыя паркоўкі выклікала на месца паліцыю. Калі праваахоўнікі ўскрылі багажнік, яны знайшлі мяшок з рэшткамі.
Па гэтым факце распачатае расследаванне. Як удакладняюць амерыканскія СМІ, ідэнтыфікацыю ахвяры ўскладняе моцная ступень раскладзенасці цела.
У бюро судова-медыцынскай экспертызы толькі паведамілі, што ахвяра — жанчына.
У момант знаходжання рэшткаў уладальнік транспартнага сродку — рэпер D4vd — быў на гастролях у рамках свайго сусветнага турнэ. У паліцыі адзначылі, што ён «быў праінфармаваны пра тое, што адбылося, і, хоць ён усё яшчэ знаходзіцца ў туры, ён цалкам супрацоўнічае з уладамі».