«Цуда не адбылося». Маці Кацярыны Ваданосавай у крытычным стане пасля інсульту

26 декабря 2025 в 1766757540
Алеся Журавка / «Зеркало»

Маці тэлевядучай і спявачкі Кацярыны Ваданосавай знаходзіцца ў крытычным стане пасля кровазліцця ў мозг. Лекары канстатавалі незваротныя пашкоджанні мозгу. Пра гэта Кацярына паведаміла ў сваім Facebook.

Кацярына Ваданосава і Нэлі Ваданосава, архіўная выява. Фота: facebook.com/KaciarynaVadanosava

Інсульт у Нэлі Ваданосавай, маці тэлевядучай і спявачкі, здарыўся 23 снежня. Яна страціла прытомнасць, калі дома знаходзіўся толькі ўнук Ян. Нягледзячы на тое, што хуткая дапамога прыехала аператыўна і жанчыне аператыўна правялі аперацыю, выдаліўшы тромб, сітуацыя застаецца вельмі цяжкай.

- Мая маці памірае. Цуду не адбылося, - напісала Кацярына Ваданосава. - Яна так і не прыйшла ў сябе. Пазаўчора яе падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх і да іншых сістэм забеспячэння жыццядзейнасці. Але мозг пашкоджаны незваротна, у нас застаўся толькі адзіны шлях. Я не ведаю, колькі ў мяне засталося часу. Можа, пяць хвілін, можа, пяць дзён, пакуль яе цела яшчэ прымае кісларод.

Сітуацыя ўскладняецца праблемамі з медыцынскай страхоўкай. Нэлі Ваданосава знаходзіцца ў Польшчы ў чаканні міжнароднай аховы. Аднак, паводле Кацярыны, праз бюракратычныя затрымкі яе дадзеныя не былі своечасова ўнесены ў базу.

- Там сказалі, што Упраўленне па справах замежнікаў не ўнесла маю маці ў базу забяспечаных страхоўкай. Да панядзелка там нікога няма - святы. Па законе мая маці мусіць быць забяспечаная, але з-за бюракратыі гэта аказалася не так. Я не ведаю, ці змагу дамагчыся яе страхоўкі. Я не ведаю, ці будзе яна жывая да панядзелка. Рахунак за аперацыю ды іншыя маніпуляцыі - ад дзесяткаў да соцень тысяч злотых, - адзначыла спявачка.

Кацярына Ваданосава не выключае, што ёй давядзецца абвясціць збор сродкаў на аплату медыцынскіх паслуг праз фонд BYSOL.

- Ніколі не рабіла гэтага, не ведаю, як гэта, і сіл няма. Але я абяцаю, што, калі даб'юся страхоўкі, то не скарыстаюся ніводнай лішняй капейкай. Самае страшнае - не мець моцы паўплываць хоць на штосьці. І зразумець, што цудаў не бывае, - рэзюмавала яна.

Нагадаем, маці Кацярыны Ваданосавай пераехала да дачкі ў Беласток у 2024 годзе. Увосень таго ж года яна ледзь не была дэпартаваная з Польшчы з-за бюракратычнай памылкі, але пасля грамадскага рэзанансу рашэнне было адмененае.

Читайте также

У матери телеведущей и певицы Катерины Водоносовой случилось кровоизлияние в мозг
Депортация откладывается. Мать Катерины Водоносовой, которую хотели выдворить из Польши, пока остается в стране

Новости по теме:

Экс-политзаключенный директор газеты «Беларусы и рынок» уехал из страны и встретился с семьей

«Это Слава Э.». Невероятная история мужчины, тело которого нашли в доме в окружении собак

«Какой испанский стыд». В соцсетях обсуждают скандал из-за обучения у косметолога за 1500 долларов — в чем дело

Полная версия