Памёр італьянскі мадэльер Джорджа Армані. Пра гэта паведамляе газета La Repubblica.

Джорджа Армані памёр 4 верасня ва ўзросце 91 года. Прычына смерці не называецца. Паводле паведамленняў СМІ, Армані некалькі месяцаў аднаўляўся дома пасля шпіталізацыі.
«З глыбокім смуткам Armani Group абвяшчае пра смерць свайго стваральніка, заснавальніка і нястомнай рухальнай сілы — Джорджа Армані», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі Armani Group.
Як піша La Repubblica, мадэльер «адышоў так, як заўсёды хацеў бы, ведаючы яго: працуючы».
«Нягледзячы на тое, што ён не змог прысутнічаць на паказах, ён сачыў за рэпетыцыямі да самага канца праз FaceTime, ацэньваючы вобразы і лаючы сваіх калег за тое, што яны не рассаджваюць гасцей своечасова, тым самым затрымліваючы пачатак паказу», — піша газета.
Армані нарадзіўся ў 1934 годзе ў Італіі. Сваю працоўны шлях ён пачынаў з пасады вітрыніста ва ўнівермагу. Потым працаваў дызайнерам у модным доме Nino Cerruti. У 1975 годзе заснаваў брэнд Giorgio Armani, які стаў сімвалам італьянскай элегантнасці і мінімалізму.