У Пружанах, на малой радзіме аднаго з «кашалькоў» Аляксандра Лукашэнкі, бізнесоўца Аляксандра Зайцава, у ліпені гэтага года адкрылася першая крама алкагольнай прадукцыі «Дуб зялёны». Мясцовая раённая газета анансавала запуск цэлай сеткі алкамаркетаў па ўсёй Беларусі. Як высветліла «Бюро», гэты таварны знак Зайцаў у ліпені 2023 года зарэгістраваў на сябе асабіста.

Сама крама ў Пружанах належыць фірме «Главторгпред», яна зарэгістраваная ў чэрвені гэтага года. На яе ж у сакавіку 2025 года быў аформлены яшчэ адзін алкапункт «Дуб зялёны» ў Пінску — цяпер кампанія шукае двух прадаўцоў у краму ў гэтым горадзе. Заробак абяцаюць на ўзроўні 1200 рублёў.
Паводле звестак Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб і ІП, 51% «Главторгпреда» знаходзіцца ва ўласнасці ў бізнесоўца Аляксандра Зайцава. Рэшта — у Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК), які з лютага 2021 года ўзначальвае Віктар Лукашэнка — старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі.
@poyasbelavezy В Пружанах на Советской пять открылся новый магазин напитков «Дуб Зелёный». #Пружаны #беларусь #поясбелавежы #пружаны_хотят_в_тренды #пружанскийрайон ♬ оригинальный звук — Пояс Белавежы
Колькі партнёры зарабляюць на продажы алкаголю, расследавальнікам не ўдалося высветліць — уся бухгалтарская справаздачнасць кампаніі засакрэчаная як падатковая таямніца паводле пастановы Саўміна.
Акрамя «Дуба зялёнага» «Главторгпред» з 2021 года таксама валодае супермаркетам бяспошліннага гандлю на аўтамабільным памежным пераходзе «Бераставіца — Баброўнікі» на мяжы з Польшчай.
Чытайце таксама