Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Все ложь и клевета». Латушко подробно ответил на обвинения и заявил, что Карпушонок не прошла полиграф и работает на спецслужбы
  2. Крыніцы «Люстэрка»: затрыманы старшыня Нацыянальнага паралімпійскага камітэта
  3. З дапамогай спецыяльнага сэрвісу паглядзелі, на якім караблі зніклы Котаў мог пакінуць Турцыю, і вось што высветлілі
  4. Соратник Зеленского и главные дипломаты стран ЕС. Тихановская провела переговоры в Дании
  5. Член КС обвинила Павла Латушко в домогательствах. Политик дал комментарий «Зеркалу»
  6. Экс-силовик из-за места на парковке устроил скандал и ударил женщину с ребенком — пострадавшая опубликовала видео
  7. Россия использовала саммит на Аляске, чтобы выиграть время перед осенним наступлением — эксперты
  8. «Кантору загрэблі». Кіраўніцтва білетнага сэрвісу kvitki.by затрыманае — «Наша Ніва»
  9. З'явілася чарговае пенсійнае новаўвядзенне — трэба паспяшацца, каб паспець сёлета ім скарыстацца
  10. Лукашенко подозревают в том, что у него есть еще один внебрачный сын. Проверили слухи и узнали, кто возможная мать (экс-топ-чиновница)
  11. В сентябре поднимут некоторые пенсии — какими будут выплаты после прибавки
  12. «Памерла» фабрыка, якая вырабляла мяккую мэблю. Падрабязнасці
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка нечакана загаварыў пра сваё здароўе, заявіўшы, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне. З ягоных словаў, ён зрабіў гэта праз чуткі, што «Лукашэнка памірае». І заявіў, што з ягоным здароўем усё ў парадку, хоць апошнія некалькі гадоў не раз даваў падставы ў гэтым сумнявацца. То не змог прайсці 300 метраў на парадзе ў Маскве, то прыкметна кульгаў падчас візіту ў Пакістан, то наогул заявіў, што перахварэў на свіны грып. Чаму Лукашэнка раптам падняў тэму, якую звычайна ігнаруе, у новым выпуску нашага шоу «Як гэта разумець» абмяркоўваюць палітычны аналітык Арцём Шрайбман і журналіст Глеб Сямёнаў.

Александр Лукашенко во время интервью китайским медиа. Минск, 22 августа 2025 года. Фото: пресс-служба политика
Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю кітайскім медыя. Мінск, 22 жніўня 2025 года. Фота: прэс-служба палітыка

— Тэма здароўя Лукашэнкі вельмі табуяваная і закрытая. Ні ён, ні ўвесь дзяржапарат не любяць каментаваць яго хваробы. Чаму ён раптам вырашыў загаварыць пра гэта сам?

— Не думаю, што ён верыць, што яго заявы пераканаюць некага на іншым баку барыкадаў. Усіх цікавіць гэтае пытанне, будзем шчырыя.

Я думаю, ён гэта сказаў для сваёй аўдыторыі. Бо Лукашэнка не хоча, каб чуткі, якія пастаянна цыркулююць з той ці іншай інтэнсіўнасцю, пранікалі ва ўнутрыбеларускае і асабліва ўнутрычыноўніцкае асяроддзе. Іх у першую чаргу трэба супакойваць, што ўсё ў парадку, не хвалюйцеся, бацька вас раптоўна не кіне.

Думаю, у гэтым адзіная зразумелая мэта. Што канкрэтна цяпер стала падставай, не ведаю. Ці былі нейкія сюжэты, якія яму паклалі на стол і выклікалі жаданне прадэманстраваць нешта ці проста сказаць, прынамсі, што ён прайшоў медкамісію. У астатнім гэта проста праца з чаканнямі сваіх прыхільнікаў.

— А ці толькі прыхільнікаў? У сваёй заяве, што мне здалося незвычайным, ён згадаў «дружалюбныя» спецслужбы, відаць, маючы на ўвазе расійскія. Думаеш, яны манітораць стан здароўя Лукашэнкі? Можа, гэты мэсэдж быў звернуты менавіта да іх?

— Магчыма, ён убачыў нешта ў расійскіх пабліках, расійскіх каналах. Вядома ж, важна, каб і там не было сумневаў. Проста разлік на тое, што расійскія спецслужбы або расійская ўлада павераць заявам Лукашэнкі ў тэлевізары, а не сваёй агентурнай інфармацыі і рэальным разведдадзеным, — гэта таксама смешна.

Менавіта таму я і не веру ў больш мэтавую, спецыялізаваную аўдыторыю для гэтых заяваў. Бо «ворагі» не павераць, расійскія спецслужбы і так у курсе, магчыма, лепш, чым дактары Лукашэнкі нават. Таму не думаю, што ягоная заява спрацуе. Калі гэта наогул так. Мы насамрэч не ведаем, што заахвоціла яго ўзбудзіцца на гэтую тэму.

— А што маглі б зрабіць расійскія спецслужбы, калі б да іх у рукі трапіла інфармацыя пра тое, што Лукашэнка ў крытычным стане?

— У першую чаргу гэта кіраванне чаканнямі. Калі ты чакаеш, што Лукашэнка хутка пойдзе на супакой, як расійскі кіраўнік спецслужбы або Крамля ты пачынаеш шукаць яму альтэрнатыву. Шукаць іншых суразмоўцаў, прыглядацца, хто можа быць, калі не ён, або рыхтаваць такога чалавека. Гэта вельмі небяспечна з пункту гледжання аўтарытэту, легітымнасці Лукашэнкі ўнутры сваёй сістэмы.

Чытайце таксама