Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Путин не заинтересован в содержательных переговорах о прекращении войны» — ISW
  2. МИД Польши «настоятельно рекомендует» своим гражданам воздержаться от поездок в Беларусь
  3. Мама абурылася, што ў школе запатрабавалі запісаць дзіця на тры платныя гурткі. Чыноўнікі адказалі
  4. Грамадзянку Брытаніі асудзілі ў Беларусі на сем гадоў калоніі па пратэсных артыкулах
  5. Лето уходить не спешит. Прогноз погоды на вторую неделю сентября
  6. Урад б'е трывогу — у некаторых рэгіёнах няма каму жыць у пабудаваным арэндным жыллі. Чаму ўзніклі праблемы і як іх вырашаць
  7. Сборная Беларуси по футболу стартовала в квалификации чемпионата мира. Результат удручающий — рассказываем подробности
  8. Трамп похвалил Лукашенко за освобождение «16 заложников»
  9. Спросили в Минкульте, почему на днях города выступают российские звезды, а не беларусские. Что ответили в ведомстве
  10. Зеленский предложил новый город для встречи с Путиным
  11. Заробкі ў 1800 рублёў прапануюць пакістанцам, якія захочуць працаваць у Беларусі — афіцыйна адкрытыя сотні вакансій
  12. Вместо люстрации понять и простить — секрет успеха после диктатуры? В этой западноевропейской стране так и сделали, и вот что вышло
Читать по-русски


/

З 1 кастрычніка ў Беларусі ўвядуць змены што да разліку і аплаты жыллёва-камунальных паслуг. Адно з новаўвядзенняў датычыць тых, хто трапіў у базу «дармаедаў». Пра гэта 4 верасня на прэс-канферэнцыі паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення эканомікі Мінжылкамгаса Анастасія Маліноўская.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

«Калі сёння і, адпаведна, да 1 кастрычніка 2025 года налічэнне платы ў дачыненні да жылых памяшканняў, якія належаць не занятым у эканоміцы грамадзянам, ажыццяўляецца ў першую чаргу ў выпадку, калі такія грамадзяне зарэгістраваныя ў кватэрах, якія ім належаць, і прапарцыйна колькасці грамадзян, — удакладніла Анастасія Маліноўская. — То-бок незалежна ад таго, колькі з ім пражывае грамадзян».

Прадстаўніца Мінжылкамгаса прывяла прыклад для нагляднасці. Так, кватэра на 60 квадратных метраў належыць чалавеку, які трапіў у базу не занятых у эканоміцы. Акрамя ўласніка-«ўтрыманца» ў ёй зарэгістраваныя яшчэ два чалавекі, якія не лічацца не занятымі ў эканоміцы. Цяпер у такім выпадку ўладальнік-«дармаед» аплачвае поўнымі тарыфамі ацяпленне, гарачую ваду і газ, а астатнія — субсідыяванымі.

«Але з 1 кастрычніка 2025 года ў выпадку, калі грамадзянін трапіў у спіс не занятых у эканоміцы грамадзян і ён — уласнікам кватэр (прычым незалежна ад іх колькасці — адна, дзве ці больш), то ў дачыненні да ўсіх кватэр, у дачыненні да ўсяго аб’ёму спажываных паслуг цеплазабяспечання, гарачага водазабяспечання, падагрэву вады і газазабяспечання будуць ужытыя эканамічна абгрунтаваныя тарыфы», — удакладніла Анастасія Маліноўская.

Чытайце таксама