Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беспілотнікі заляцелі ў Польшчу падчас расійскай атакі Украіны. Падымалася авіяцыя
  2. Польшча папрасіла NATO актываваць 4-ы артыкул Статута
  3. Забарона на тэлефоны ў школах стварыла невідавочную праблему, пра якую нават не здагадваліся. У чым рэч
  4. США снимают санкции с «Белавиа» — теперь в Беларусь вернутся западные перевозчики? К сожалению, у нас не самые приятные новости
  5. Вольга Карпушонак дала першае вялікае інтэрв'ю — «Люстэрку». Пра Латушку, харасмент, пагрозы і што будзе далей з яе палітычнай кар'ерай
  6. Лукашэнка назваў закрыццё мяжы будаўніцтвам жалезнай заслоны і знайшоў «трывожныя» аналогіі з пачаткам Другой сусветнай вайны
  7. Сталі вядомыя імёны ўсіх вязняў, вызваленых 11 верасня
  8. Представитель Трампа раскрыл детали сделки с Лукашенко и рассказал, кто составил список освобожденных
  9. «Россия готовилась к этому с лета» — ISW о ночном вторжении беспилотников в Польшу
  10. Чаму Польшча закрывае мяжу менавіта цяпер і пры чым тут затрыманы манах і Ватыкан? Адказвае аналітык Арцём Шрайбман
  11. «Сказаў, што пляваць хацеў „на вашага калгаснага лідара“». Што адбывалася са Статкевічам перад вызваленнем у СІЗА КДБ і на мяжы
  12. Мама памерлага ў калоніі палітвязня заявіла, што яе сын быў знойдзены павешаным
  13. СМІ Паўночнай Карэі адцэнзуравалі віншаванне Лукашэнкі Кім Чэн Ыну. Якую фразу прыбралі
  14. «Так, бываюць шурпатасці». Караеў, які парушыў ПДР і засвяціўся ў TikTok, паскардзіўся на «маніпуляцыі» і «шкоду» ад сацсетак
  15. На волю выйшлі 52 вязні, яны выехалі з Беларусі ў Літву. Сярод вызваленых — Мікалай Статкевіч — «Вясна»
  16. «Магчымы нечаканы эфект». Польскі эксперт расказаў, да чаго можа прывесці закрыццё мяжы з Беларуссю
  17. Гэты беларус змог пераехаць на Мадэйру і адкрыць бар — вы яго напэўна ведаеце. Пагаварылі з ім пра бізнес, падаткі і планы на жыццё
Читать по-русски


/

Урад Польшчы прыняў рашэнне цалкам закрыць мяжу з Беларуссю. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск 9 верасня перад пачаткам паседжання ўрада, перадаюць Onet.pl і інфармацыйнае агенцтва Reuters.

Пограничный переход в Тересполе. Фото: polsatnews.pl
Памежны пераход у Тэрэспалі. Фота: polsatnews.pl

Туск адзначыў, што гэтая мера — адказ на сумесныя расійска-беларускія вучэнні «Захад-2025».

— Мы сутыкаемся з ростам колькасці правакацый з боку Расіі і Беларусі. Таму мы закрыем мяжу з Беларуссю, уключаючы чыгуначныя пераходы, у сувязі з вучэннямі «Захад» апоўначы з чацвярга на пятніцу, — заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск.

Нагадаем, сёння на беларуска-польскай мяжы дзейнічае пункт пропуску «Брэст» (для аўтамабільнага пасажырскага транспарту), а таксама «Казловічы» (для грузавога).

Пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і краінамі ЕС былі прыпыненыя ў 2020 годзе праз COVID-19. З таго часу яго так і не аднавілі. Пры гэтым грузы чыгункай працягваюць дастаўляцца.

Аператар кантэйнерных перавозак АТ «ОТЛК ЕРА» адзначаў, што ў першай палове 2024 года кантэйнерныя перавозкі на напрамках Кітай — Еўропа — Кітай праз тэрыторыю Казахстана, Расіі і Беларусі павялічыліся на 65,8% да 189,1 тыс. ДФЭ (дваццаціфутавы эквівалент — умоўная адзінка вымярэння ёмістасці грузавых транспартных сродкаў).

Расійска-беларускае вучэнне «Захад-2025» пройдзе 12−16 верасня. Яго заяўленая мэта — праверка магчымасцяў РФ і Беларусі па гарантаванні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, гатоўнасці да адбіцця магчымай агрэсіі. Таксама паведамлялася, што вайскоўцы дзвюх краін падчас манеўраў адпрацуюць планаванне выкарыстання ядзернай зброі і «Арэшніка».

Чытайце таксама