Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Усе вельмі радыя». Трамп анансаваў асабістую сустрэчу Пуціна і Зяленскага
  2. У Мінску на таргі выстаўлялі кватэру, у якой была прапісаная вядомая спартоўка. Стала вядома, ці ўдалося яе прадаць
  3. Россия стремится установить полный контроль над Беларусью и другими бывшими советскими республиками — ISW
  4. Мінчук знік па дарозе на працу, а праз 19 гадоў знайшоўся за мяжой з інфарктам і цёмным мінулым. Яго паспелі «пахаваць»
  5. Этот беларусский уголовник проведет за решеткой 24 года. Говорят, в его карьере не обошлось без помощи ГУБОПиКа, — рассказываем
  6. Оставила сына в Tesla с климат-контролем — оказалась в миграционной тюрьме. История беларуски, чью жизнь разрушил звонок в полицию США
  7. «Чарга круціцца, лавэха муціцца». Колькі каштуюць паслугі «прыярытэтчыкаў» на беларуска-польскай мяжы і ці ёсць толк ад скаргаў
  8. «Усе выдаленыя паведамленні выдаляюцца незваротна». Telegram пракаментаваў гісторыю беларускі, у якой «вярнуліся» выдаленыя паведамленні
  9. Лукашенко включил Канопацкую в Комиссию по возвращению уехавших
  10. Трамп и Зеленский ответили на вопросы журналистов в Белом доме. Главное
Читать по-русски


/

На беларуска-польскай мяжы працягвае расці чарга — паводле звестак Дзяржпамежкамітэта, на 14.00 18 жніўня ў ёй стаяць 4460 легкавых аўто і 110 аўтобусаў. Некаторыя падарожнікі лічаць, што транспартны калапс узнік праз чарговую незаконную схему абыходу чаргі, у якой удзельнічаюць асобы з прыярытэтным правам перасячэння мяжы — у тым ліку людзі з інваліднасцю і пасажыры з дзецьмі, а таксама матацыклісты. Такімі падазрэннямі з «Люстэркам» падзяліўся адзін з чытачоў.

Человек с чемоданом пересекает границу на мотоцикле. Фото из пограничного чата
Чалавек з чамаданам перасякае мяжу на матацыкле. Фота з памежнага чата

Як сцвярджае наш чытач, асобы з інваліднасцю і людзі з дзецьмі зарабляюць на прыярытэтным праходжанні беларуска-польскай мяжы.

Паводле яго, яны падсаджваюцца ў легкавыя аўтамабілі да шлагбаўма, што дазваляе прайсці кантроль на беларускім баку ў абыход агульнай чаргі, а потым «выходзяць на мосце (праз раку Буг, якая раздзяляе Беларусь і Польшчу. — Заўв. рэд.), не перасякаючы польскай мяжы, і так па коле».

«А матацыклісты таксама зарабляюць за кошт таго, што ў агульнай чарзе ў пункце [пропуску] не стаяць. Увогуле такія паслугі каштуюць ад 250−300 еўра. Сутнасць у тым, што людзі бяруць дзяцей да трох гадоў і так курсуюць», — кажа суразмоўца, дадаўшы, што да таго ж палякі «жудасна павольна пачалі працаваць».

Падобныя падазрэнні агучваюць у памежных чатах. Там пішуць, што з пачаткам росту чаргі на мяжы пачало з’яўляцца незвычайна шмат транспартных сродкаў, якія едуць у аб’езд агульнай чаргі — у прыярытэтным парадку. У гэтым бачаць чарговую незаконную схему.

«Калі з чаргі за суткі праехала 270 машын, і з іх 100 — „прыярытэт“, то лагічна, што гэта ўжо бізнес: гандаль інвалідамі», — лічыць адзін карыстальнік (тут і далей стылістыка паведамленняў захаваная з выпраўленнем арфаграфічных і пунктуацыйных памылак).

Іншыя пішуць:

  • «Ні матацыклы, ні інваліды ў статыстыку не трапляюць. Матацыклаў за суткі 60 штук, цяпер у чарзе яшчэ 30 стаіць. А пастаянныя каруселі з інвалідамі вельмі моцна тармозяць агульную чаргу, аднак польскі бок прымае ў звычайным рытме. І атрымліваецца, што, пакуль праедуць інваліды і мота, машыны з агульнай чаргі — па рэшткавым прынцыпе».
  • «Матацыклісты, якія ўсюды лезуць без чаргі і забіраюць ваш час. Брава беларускім хлопцам-памежнікам, якія не пусцілі іх на мост у колькасці каля 20 штук. Але на польскай мяжы яны нахабна лезуць і забіраюць час на праходжанне праверкі дакументаў».
  • «Учора праходзілі мяжу Беларусь — Польшча. У дворыку з боку Беларусі — як у псіханеўралагічным дыспансеры, такой колькасці інвалідаў нідзе за раз не ўбачыш, многія з іх наогул не разумеюць, што адбываецца, — іх водзяць за руку спрытныя мужычкі. Пасля моста, натуральна, ніводнага інваліда няма. Праходжанне ўсёй мяжы — восем гадзін, палякі працуюць вельмі павольна».
  • «„Толікаў“ (так у народзе называюць людзей, якія за грошы займаюць месцы ў чарзе, але самі не перасякаюць мяжы. — Заўв. рэд.) можна было хоць неяк кантраляваць, перашкаджаючы ім у чарзе. Цяпер і гэта стала немагчымым».

У чатах ужо з’яўляецца мноства паведамленняў у духу «шукаю спадарожніка-інваліда або з дзіцем да трох гадоў».

Некаторыя падарожнікі дапускаюць, што гаворка можа ісці пра арганізаваную «мафію», якая нажываецца на людзях з інваліднасцю:

«Пра цэннік у 300 еўра і што бедныя інваліды хочуць зарабіць! Некалькі тыдняў таму ўзяў такога інваліда на мосце ў бок Беларусі, і вось што ён расказваў. Ён сам не мясцовы, не з Брэста і нават не з вобласці. Яго прывезлі аднекуль з Беларусі, знялі яму тут у Брэсце кватэру, прывозяць на мяжу і падсаджваюць у машыны.

На „зваротцы“ расказваюць казкі пра беднага бацьку, людзей, да якіх яго падсаджваюць, просяць, каб на мосце яны знайшлі яму адразу машыну назад, каб там не стаяў. Па вяртанні ў Беларусь яго забіраюць з мяжы і вязуць на кватэру, і так па коле!

І вось цяпер пытанне, хто на гэтым больш зарабляе: інвалід ці людзі над ім? І так, ён не меў нічога, ні ВНЖ, ні візы. На пытанне чаму адказ адзін: „А навошта, я ж нікуды выязджаць не збіраюся!“»

А адна беларуска падзялілася ўласным досведам барацьбы з такой схемай:

«Паколькі часу вольнага аказалася больш чым дастаткова, я не паленавалася прыйсці проста пад шлагбаўм на ўезд да мяжы там, дзе памежнікі, і пачала забіваць усе нумары, якія пад’язджаюць да шлагбаўма.

Два дні я стаяла з мужам па паўгадзіны. За гэты час каля 12 машын праязджае — наогул нідзе не зарэгістраваныя. Ёсць зарэгістраваныя, але тыя, якія ў чарзе 756-я і вышэй. Як выявілася, яны зарэгістраваныя ў звычайнай чарзе, а заязджаюць па „прыярытэце“, дзе яны не зарэгістраваныя, а проста па факце наяўнасці асобы такой ільготнай у машыне.

Такіх машын я налічыла ў першы дзень тры. Зняла фота і відэа. З гэтым мы адразу ж звярнуліся ў „Белмытнясэрвіс“, дзе пасля таго, як я паказала нашыя фота- і відэаздымкі, старшая на змене супрацоўніца, папярэдне стэлефанаваўшыся з трыма сваімі начальнікамі, пры нас выдаліла нумары з чаргі».

У чатах гучаць і іншыя заклікі змагацца з «прыярытэтчыкамі» — у прыватнасці, пісаць звароты ў афіцыйныя ведамствы і ўпіраць на тое, што па законе знаходжанне старонніх асобаў на памежным пераходзе без асаблівых падставаў не дапускаецца.

Напрыклад, прапануюць такі варыянт звароту ў Дзяржпамежкамітэт і Камітэт дзяржкантролю:

«На памежным пераходзе „Брэст — Тэрэспаль“, дзе дзейнічае сістэма электроннай чаргі, шырока выкарыстоўваецца незаконная схема абыходу чаргі. Асобы, якія маюць права прыярытэтнага перасячэння мяжы, за грашовую ўзнагароду падсаджваюцца або падсаджваюць іншых пасажыраў у аўтамабілі, якія праходзяць па прыярытэтнай лініі. У далейшым такія асобы не перасякаюць мяжу, а вяртаюцца назад у Беларусь.

У гэтых схемах удзельнічаюць дзеці да трох гадоў, бацькі якіх такім чынам нядобрасумленна і сквапна зарабляюць грошы. А таксама да ўдзелу прыцягваюць недзеяздольных людзей, якія маюць пасведчанне інвалідаў і не разумеюць, што робяць і дзе знаходзяцца. <…>

Гэтыя дзеянні ствараюць штучныя затрымкі, правакуюць карупцыйныя схемы, парушаюць правы грамадзян, якія чакаюць перасячэння мяжы ў электроннай чарзе, і падрываюць давер да ўстаноўленага парадку».

Ініцыятары звароту прапануюць змяніць правілы перасячэння мяжы ў Берасці.

  • Для льготнікаў увесці абмежаванне: карыстацца правам прыярытэтнага праезду толькі раз на месяц. Калі камусьці сапраўды трэба ездзіць часцей, то дазвол можна атрымліваць індывідуальна праз Дзяржпамежкамітэт. Пры гэтым адзначаецца, што цяпер аўтамабілю неабавязкова знаходзіцца ў зоне чакання ў Брэсце, а значыць, чалавеку з інваліднасцю ці аднаму з бацькоў з маленькім дзіцем няма неабходнасці гадзінамі стаяць у чарзе. Таму аўтары ідэі лічаць магчымым зусім скасаваць прыярытэтны праезд для льготнікаў праз гэты пункт пропуску.

  • Па той самай логіцы прапануецца прыбраць асобны парадак для матацыклістаў і ўключыць іх у агульную чаргу з аўтамабілямі ў зоне чакання ў Брэсце.