Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко заявил, что прошел полное медобследование
  2. «Даже Лукашенко пытается дистанцироваться». Эксперт по России — о стратегической ошибке Путина и почему он боится Трампа
  3. Германия возобновляет гуманитарную выдачу виз для беларусов. Но когда это случится, пока неясно
  4. Умер «возможно, последний настоящий беларусский олигарх» Александр Сманцер
  5. «У бухгалтеров уже крыша едет». Нововведение по зарплатам вызывает вопросы у нанимателей
  6. Новшества по ПДД и ЕРИП, повышение пенсий и зарплат. Что изменится в сентябре
  7. Какой будет погода в последнюю неделю лета. Рассказываем
  8. У легкоатлетки Тимановской серьезный успех. Вот какой турнир она выиграла
  9. Появилось изменение, которое касается пенсий. Подробности
  10. Некіравальны. Расказваем пра найбуйнейшую ў гісторыі пасажырскай авіяцыі катастрофу з удзелам аднаго самалёта
  11. С 1 сентября введут новшество для водителей. В «Белтехосмотр» рассказали подробности
  12. ISW: Кремль, вероятно, наращивает свою гибридную кампанию против государств НАТО, которые граничат с РФ
  13. Беларус получил второй паспорт, чтобы ездить в ЕС без визы. «Потратил кучу сил», но столкнулся с неожиданной проблемой
  14. В Беларуси вернули русло реки в то, по которому она текла в XIX веке. Зачем?
Читать по-русски


/

Жыхары Смаргоні летам сутыкнуліся з «частковым зрывам» гарадскіх аўтобусных маршрутаў: у мясцовым аўтапарку № 17 гэта патлумачылі «вострым дэфіцытам кадраў», да таго ж у ліпені адразу шэсць кіроўцаў аўтобусаў пайшлі на бальнічны, піша «Светлы шлях».

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: «Светлы шлях»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Светлы шлях»

— Адна з прычын зрыву гарадскіх рэйсаў аўтобусных маршрутаў — востры дэфіцыт кадраў. На гэты момант у штаце 35 кіроўцаў аўтобусаў, пры гэтым 14 месцаў застаюцца вакантнымі. Менавіта такая колькасць персаналу неабходная для поўнага закрыцця маршрутнай сеткі без перапрацовак у кіроўцаў, — адзначыў дырэктар аўтапарка № 17 Сяргей Субаткевіч.

Ён падкрэсліў, што нядаўна заробак кіроўцаў аўтобусаў павысілі на 15%. Цяпер супрацоўнікі атрымліваюць поўны сацыяльны пакет, а «здзельная сістэма аплаты працы дае магчымасць добрага заробку пры ўмове актыўнай працы».

Дырэктар адзначыў, што асаблівая ўвага надаецца аптымізацыі маршрутаў. Нягледзячы на перавыкананне стандарту на некаторых лініях, нагрузка на аўтобусы размеркаваная нераўнамерна. У якасці рашэння плануецца «карэктаванне колькасці рэйсаў для больш рацыянальнага выкарыстання транспарту».

Нагадаем, падобная сітуацыя, калі рэйсы масава адмяняліся, адбылася ў Смаргоні і ў чэрвені. Тады тое гэта таксама патлумачылі недахопам кіроўцаў, а заадно і зносам машын на 67%.

Смаргонь — не адзіны беларускі горад, дзе аўтобусы не выходзілі на маршрут. Падобнае было, напрыклад, у Бабруйску — рэйсы пастаянна адмяняліся, прычым у аўтапарку сітуацыю спачатку тлумачылі проста недахопам кіроўцаў, потым — іх масавым сыходам на бальнічны.

Між тым у Беларусі назіраецца дэфіцыт кіроўцаў — іх патрабуецца больш за 10 тысяч.