Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко заявил, что прошел полное медобследование
  2. «Даже Лукашенко пытается дистанцироваться». Эксперт по России — о стратегической ошибке Путина и почему он боится Трампа
  3. Германия возобновляет гуманитарную выдачу виз для беларусов. Но когда это случится, пока неясно
  4. Умер «возможно, последний настоящий беларусский олигарх» Александр Сманцер
  5. «У бухгалтеров уже крыша едет». Нововведение по зарплатам вызывает вопросы у нанимателей
  6. Новшества по ПДД и ЕРИП, повышение пенсий и зарплат. Что изменится в сентябре
  7. Какой будет погода в последнюю неделю лета. Рассказываем
  8. У легкоатлетки Тимановской серьезный успех. Вот какой турнир она выиграла
  9. Появилось изменение, которое касается пенсий. Подробности
  10. Некіравальны. Расказваем пра найбуйнейшую ў гісторыі пасажырскай авіяцыі катастрофу з удзелам аднаго самалёта
  11. С 1 сентября введут новшество для водителей. В «Белтехосмотр» рассказали подробности
  12. ISW: Кремль, вероятно, наращивает свою гибридную кампанию против государств НАТО, которые граничат с РФ
  13. Беларус получил второй паспорт, чтобы ездить в ЕС без визы. «Потратил кучу сил», но столкнулся с неожиданной проблемой
  14. В Беларуси вернули русло реки в то, по которому она текла в XIX веке. Зачем?
Читать по-русски


/

Падчас работ па рэканструкцыі мінскага Чырвонага касцёла (храма Святога Сымона і Святой Алены) будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там абразы і кнігі, паведамляе партал katolik.life.

Вещи из Красного костела, определенные на выброс. Фото: katolik.life
Рэчы з Чырвонага касцёла, прызначаныя на выкіданне. Фота: katolik.life

Вернікі даведаліся, што ў храме, дзе нядаўна пачалася рэканструкцыя, знаходзяцца абразы, кнігі і іншыя рэлігійныя прадметы, якія не забралі адказныя асобы. Будаўнікі збіраліся выкінуць гэтыя рэчы на загад заказчыка — уласніка Чырвонага касцёла, дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына», сцвярджае партал.

Інфармацыю пра гэта данеслі да духавенства, але хуткай рэакцыі ад адказных асоб не было. Таму людзі самі пастараліся выратаваць ад «утылізацыі» абразы, партрэт заснавальніка касцёла Эдварда Вайніловіча, кнігі (у тым ліку Бібліі, лекцыянарыі, малітоўнікі), рэпрадукцыю Ісуса Міласэрнага. Некаторыя рэчы ўжо знаходзіліся ў сметніцы.

«Як даведаліся вернікі, у рэканструкцыі разам з беларусамі ўдзельнічаюць рабочыя з Туркменістана, дзе іслам — пераважная рэлігія. Таму яны былі яшчэ больш занепакоеныя сітуацыяй: які прыклад паказваюць хрысціяне прадстаўнікам іншай канфесіі ў стаўленні да сваіх святыняў? Здзіўленыя такім стаўленнем былі і беларускія будаўнікі», — піша партал.

Нагадаем, рамантаваць Чырвоны касцёл пачалі летам 2025 года. Паводле звестак katolik.life, у выпадку выканання плана рамонт мусяць завяршыць у снежні 2026 года, а ўвесці аб’ект у эксплуатацыю — у студзені 2027 года.

Да гэтага храм амаль тры гады прастаяў закрытым пасля таго, як 26 верасня 2022 года тут у нявысветленых абставінах здарыўся невялікі пажар. У выніку інцыдэнту раённая адміністрацыя забараніла эксплуатацыю будынка, унутр перасталі пускаць вернікаў і святароў.