Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Выдаліў усе перапіскі ў Telegram, а праз тры гады ГУБАЗіК паказаў мне іх». «Кіберпартызаны» тлумачаць, як такое магчыма
  2. На мясным рынку — чарговае банкруцтва. Расказваем падрабязнасці
  3. «Врачи давали ей две недели жизни». Монолог директора EPAM о борьбе жены с раком, чувстве бессилия и огромной любви
  4. Затрымалі топ-менеджара буйнога дзяржпрадпрыемства. Ён «браў хабар мільёнамі»
  5. У 50 гадоў памёр былы камандзір групы САХР — яго называлі адным з датычных да выкрадання і забойства апанентаў Лукашэнкі
  6. АРІП уводзіць змяненне для кліентаў
  7. «Падатковая спытае, а дзе вы ўзялі грошы». Тым, хто з'ехаў за мяжу, далі параду, як не трапіць у фінансавую пастку пасля вяртання
  8. Лукашэнка расказаў, дзе «няблага» жывуць «гаспадары» прыватных гандлёвых сетак, якія будуюць гіпермаркеты ў буйных гарадах
  9. Умер через полтора месяца, отсидел за коррупцию и был в розыске, стал пропагандистом в России. Как сложились судьбы руководителей БТ
  10. «Як раней ужо не будзе». Эксперт прагназуе змены на рынку нерухомасці
  11. «Люстэрку» вельмі настойліва спрабавалі прадаць фэйк на важную для ўладаў тэму. Вось што менавіта нам даслалі і чаму гэта хлусня
  12. Экономисты прогнозируют рост инфляции и нестабильность в РФ из-за украинских ударов по НПЗ — ISW
  13. МУС выдаліла са свайго сайта абзац тэксту пра тое, што будзе, калі чытаць «забароненыя» каналы «з лянівай цікаўнасці»
  14. Эксперт назваў пяць патэнцыйных «гарачых пунктаў», дзе вайна можа пачацца ў любую хвіліну. Адзін з іх — побач з Беларуссю
Читать по-русски


/

Прадстаўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (БФСС) Анатоль Котаў пяты дзень не выходзіць на сувязь. Пра гэта расказаў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік аб’яднання Аляксандр Апейкін.

Анатолий Котов. Фото: из личного архива героя
Анатоль Котаў. Фота: з асабістага архіва героя

Вядома, што Анатоль Котаў 21 жніўня вылецеў з Варшавы ў Стамбул «па асабістых пытаннях».

«Увесь дзень быў на сувязі з роднымі і калегамі. У чацвер пасля 21.30 па польскім часе перастаў выходзіць на сувязь. З таго моманту на сувязь больш не выходзіў», — праінфармаваў Апейкін.

Родныя Анатоля падалі заяву ў турэцкую паліцыю і консульства Польшчы ў Стамбуле (Турцыя).

«Гэта адзіная дакладная інфармацыя. Любая іншая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца домыслам», — напісаў Апейкін, папрасіўшы ўсіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Котава, пісаць яму ў асабістыя паведамленні.

Як удакладняе Reform.news, перад вылетам у Турцыю Котаў адпрасіўся з працы ў івэнт-агенцтве Terra Group, але не сказаў пра свае планы.

Нагадаем, Анатоль Котаў — былы генеральны сакратар НАК Беларусі. Ён таксама працаваў у амбасадзе Беларусі ў Польшчы, дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў — 2019. У 2020 годзе Анатоль Котаў падаў у адстаўку з пасады намесніка загадчыка фінупраўлення ў Кіраўніцтве справамі прэзідэнта.

8 ліпеня 2024 года Анатоля Котава завочна прызналі вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, кіраўніцтве «экстрэмісцкім» фарміраваннем, спрыянні «экстрэмісцкай» дзейнасці. Яму прызначылі 12 гадоў пазбаўлення волі.