Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперт назваў пяць патэнцыйных «гарачых пунктаў», дзе вайна можа пачацца ў любую хвіліну. Адзін з іх — побач з Беларуссю
  2. «Выдаліў усе перапіскі ў Telegram, а праз тры гады ГУБАЗіК паказаў мне іх». «Кіберпартызаны» тлумачаць, як такое магчыма
  3. АРІП уводзіць змяненне для кліентаў
  4. «Люстэрку» вельмі настойліва спрабавалі прадаць фэйк на важную для ўладаў тэму. Вось што менавіта нам даслалі і чаму гэта хлусня
  5. Умер через полтора месяца, отсидел за коррупцию и был в розыске, стал пропагандистом в России. Как сложились судьбы руководителей БТ
  6. «Як раней ужо не будзе». Эксперт прагназуе змены на рынку нерухомасці
  7. Затрымалі топ-менеджара буйнога дзяржпрадпрыемства. Ён «браў хабар мільёнамі»
  8. Экономисты прогнозируют рост инфляции и нестабильность в РФ из-за украинских ударов по НПЗ — ISW
  9. На мясным рынку — чарговае банкруцтва. Расказваем падрабязнасці
  10. «Врачи давали ей две недели жизни». Монолог директора EPAM о борьбе жены с раком, чувстве бессилия и огромной любви
  11. «Падатковая спытае, а дзе вы ўзялі грошы». Тым, хто з'ехаў за мяжу, далі параду, як не трапіць у фінансавую пастку пасля вяртання
  12. У 50 гадоў памёр былы камандзір групы САХР — яго называлі адным з датычных да выкрадання і забойства апанентаў Лукашэнкі
  13. Лукашэнка расказаў, дзе «няблага» жывуць «гаспадары» прыватных гандлёвых сетак, якія будуюць гіпермаркеты ў буйных гарадах
  14. МУС выдаліла са свайго сайта абзац тэксту пра тое, што будзе, калі чытаць «забароненыя» каналы «з лянівай цікаўнасці»
Читать по-русски


/

Мінскага бізнесоўца Генадзя Саўрыцкага, яго жонку Ірыну і малодшую дачку Віялету асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі за відэазварот супраць гвалту сілавікоў. Ролік суд палічыў «распальваннем сацыяльнай варожасці». Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Слева Ирина и Геннадий Саврицкие, справа их дочь Виолетта Вербицкая. Коллаж: "Наша Нiва"
Злева — Ірына і Генадзь Саўрыцкія, справа — іх дачка Віялета Вярбіцкая. Калаж: «Наша Нiва»

Жонка Ірына і малодшая дачка Віялета былі затрыманыя ў лютым 2024 года, Генадзь — у верасні.

Суд над сям’ёй пачаўся 13 лістапада ў Мінску. Саўрыцкіх абвінавачвалі па ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Прысуд ім вынеслі ў 2024 годзе, аднак вядома пра гэта стала толькі цяпер.

Як піша «Вясна», у аснову абвінавачання лёг відэазварот супраць гвалту сілавікоў, які Генадзь, Ірына і Віялета запісалі ў 2020 годзе. Ролік суправаджаўся вершам Яўгена Еўтушэнкі «Не надо бояться густого тумана».

«На думку следства, гэты ролік „змяшчае негатыўную ацэнку, прыкметы распальвання варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, а таксама фармаванне і падмацаванне негатыўнага сацыяльнага стэрэатыпу, адмоўнага вобразу прадстаўнікоў гэтай групы з дапамогай ідэалагічна матываванай абразы і ў форме заклікаў да актыўнага супраціву супрацоўнікам праваахоўных органаў“», — піша «Вясна».

Відэазварот Генадзь распаўсюдзіў у прыватных перапісках у мэсэнджары WhatsApp, а таксама ў працоўным чаце ў Telegram.

На судзе Віялета і Ірына віны не прызналі. Яны расказалі, што на просьбу Генадзя запісалі на відэа зварот да супрацоўнікаў на тэрыторыі пры сваім доме. Пры гэтым мэты роліка ім былі невядомыя. Ірына дадала, што пазней была абураная фактам стварэння відэароліка, прасіла мужа яго выдаліць.

Генадзь на судзе віны не прызнаў. Ён расказаў, што ў адзін з дзён лета 2020 года на эмоцыях ад убачаных у інтэрнэце звестак гвалт сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў вырашыў запісаць відэа са зваротам да супрацоўнікаў з заклікам да абгрунтаванага ўжывання сілы. Прыдумаў тэкст выступу, пасля чаго папрасіў сваю дачку яго прачытаць.

«Таксама ён папрасіў жонку выказацца пра выбары. Спачатку яна адмаўлялася, але ён угаварыў яе сказаць на камеру некалькі словаў. У гэты ж дзень ён выказаў на відэа пажаданні наконт далейшага лёсу краіны, у канцы свайго выступу таксама паказаў сімвал у выглядзе сэрца. Пасля гэтага ён знайшоў у інтэрнэце відэаролікі і змантаваў відэа. У гэты ж дзень адправіў яго некалькім сваім знаёмым і сваякам. Жонка і дачка да стварэння роліка дачынення не маюць. Яны толькі сказалі на камеру некалькі фразаў, пра якія ён папрасіў», — пішуць праваабаронцы.

Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў усім па пяць гадоў калоніі. Саўрыцкія абскардзілі прысуд, але Вярхоўны суд пакінуў яго без зменаў. Ірыну і Віялету Саўрыцкіх адправілі адбываць тэрмін у гомельскую калонію № 4, а Генадзя — у магілёўскую калонію № 15. Усіх уключылі ў «спісы тэрарыстаў».