Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Белавія» адкрыла першы ў сваёй гісторыі далёкамагістральны рэйс
  2. В Генпрокуратуре рассказали, сколько уехавших беларусов обратились в комиссию по возвращению. Вернуться смогли в разы меньше
  3. Нацбанк расказаў пра анамальныя паводзіны насельніцтва ў абменніках
  4. Чыноўнікі працягваюць «адціскаць» маёмасць у палітвязняў — чарговы прыклад
  5. У РФ — паліўны крызіс, Беларусь кінулася дапамагаць. Гэтая падтрымка нясе пагрозы Мінску, але ў яго ёсць слабае месца перад Масквой
  6. На відэа пра «магілёўскага маньяка» сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Спыталі ў BELPOL, што гэта і навошта
  7. Помните, как относительно недавно надо было записываться в очередь для покупки авто Geely? Сейчас реальность иная — клиентов заманивают
  8. Беларусам стануць даступныя два новыя маршруты ў ЕС, сярод іх — «самы танны замежны напрамак»
  9. Чыноўнікі выклікалі на дыван кіраўнікоў Wildberries, Ozon і Emall. Якія пытанні да іх узніклі і чаго дабіваюцца ўлады
  10. Один убитый на 1,3 раненого: дроны изменили картину российских потерь на фронте — ISW
  11. Лукашенко заявил, что многострадальный завод не работает. Узнали из закрытых документов, что пошло не так
  12. «Дзейнічаючы паспешліва, я зрабіў некалькі памылак». Ціханоўскі — пра 100 дзён на волі
  13. Некалі топавы беларускі валейбаліст пасля пераезду ў Польшчу працуе ў школе фізруком. Ён назваў свой заробак
  14. Сталі вядомыя новыя дэталі знікнення ў Турцыі Котава
  15. Бюро: Стала вядома, чый рэстаран у Мінску адкрылі некалькі месяцаў таму (магчыма, вам не захочацца яго наведваць)
Читать по-русски


/

Гісторыя беларускі Веранікі Казлоўскай, якая трапіла ў США за краты, атрымала працяг. 26 жніўня ў турме амерыканскага штата Нью-Мексіка адбылося папярэдняе судовае слуханне па іміграцыйнай справе Веранікі. Сям’я спадзявалася, што падчас яго ўсе прэтэнзіі да жанчыны будуць знятыя і яна зможа паехаць дадому да сына, якому няма яшчэ і года. Аднак гэтага не адбылося. Расказваем падрабязнасці.

Вероника Козловская в тюрьме Нью-Мексико во время видеозвонка семье. США, август 2025 года. Фото: личный архив
Вераніка Казлоўская ў турме Нью-Мексіка падчас відэазванка сям'і. ЗША, жнівень 2025 года. Фота: асабісты архіў

— Паседжанне было хутчэй фармальнасцю. Вераніцы выставілі стандартнае абвінавачанне ў парушэнні іміграцыйнага заканадаўства — у тым, што яна прыехала ў ЗША і засталася ў краіне. Мая жонка прызнала гэты факт і адразу ж афіцыйна папрасіла палітычнага прытулку, гэта яе галоўны спосаба абароны ад дэпартацыі. Суд прыняў заяву і дазволіў падаць дакументы. Цяпер у нас ёсць тэрмін да 16 верасня, каб загрузіць у сістэму поўны пакет доказаў. Пасля гэтага будзе прызначаны фінальны суд, дзе справу разгледзяць па сутнасці. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў кастрычніку ці лістападзе гэтага года, — расказаў «Люстэрку» падрабязнасці Роланд — муж беларускі.

Ён растлумачыў, што ключавым юрыдычным вынікам паседжання стала тое, што суд фактычна вылучыў справу Веранікі ў асобную вытворчасць. Раней яе права на знаходжанне ў ЗША разглядалася ў звязцы са справай былога мужа, разам з якім яна і падавала першае прашэнне на прытулак.

— У першым прашэнні Вераніка выступала як залежны член сям'і. Але калі яе арыштавалі і змясцілі ў міграцыйную турму, пачаўся асабісты працэс дэпартацыі. У гэтай новай юрыдычнай рэальнасці яе ранейшы статус перастаў быць абаронай. Адвакаты патлумачылі, што адзіны спосаб спыніць дэпартацыю — гэта падаць уласнае, незалежнае прашэнне на палітычны прытулак. Груба кажучы, Вераніка мае права жыць тут як маці амерыканскага грамадзяніна, але ў вачах іміграцыйнага суда гэтага недастаткова, каб проста адпусціць яе дадому, — кажа Роланд.

Сям’я актыўна рыхтуе дакументы. Ужо ўдалося атрымаць некалькі афідэвітаў (пісьмовае паказанне пад прысягай, якое выкарыстоўваецца ў судзе як доказ). «Люстэрку» вядома, што адзін з такіх дакументаў у падтрымку Веранікі быў скіраваны ад імені дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леаніда Марозава.

Сям’я Веранікі працягвае збор сродкаў на аплату паслуг адваката і іншых выдаткаў, звязаных з яе затрыманнем.

Нагадаем, Вераніку Казлоўскую арыштавалі 16 траўня 2025 года ў штаце Флорыда. Нагодай стаў званок мінака ў паліцыю, які заўважыў яе пяцімесячнага сына аднаго ў аўтамабілі Tesla з уключаным клімат-кантролем. Нягледзячы на тое, што пракуратура штата, вывучыўшы справу, адмовілася выстаўляць супраць яе абвінавачанні, гэты інцыдэнт запусціў іншую працэдуру, і замест вызвалення жанчыну перавялі ў федэральную міграцыйную турму ў Нью-Мексіка, дзе яна знаходзіцца ўжо некалькі месяцаў. Увесь гэты час яна разлучаная са сваёй сям’ёй, ц тым ліку з грудным сынам.

Чытайце таксама