Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Stadler опровергли заявление чиновника о крупной поставке поездов для БелЖД
  2. В Беларуси меняются правила дорожного движения. Как не попасть на штрафы (и как накажут, если нарушить требования)
  3. «Проста кідаў жанчын у свой ложак, нават не чакаючы, пакуль яны прашэпчуць „так“». Кім былі пазашлюбныя дзеці кіраўнікоў Беларусі
  4. Российские военкоры обвинили Минобороны в завышении успехов. ISW: реальные захваты почти вдвое меньше заявленных
  5. «Хватит уступок». Глава ЕК Урсула фон дер Ляйен и премьер-министр Польши Дональд Туск побывали на границе с Беларусью
  6. Набліжаны да Лукашэнкі тэлеграм-канал паказаў дзяўчат, якія наліваюць палітыку гарбату. «Люстэрка» даведалася, хто яны
  7. У Бярозе жанчына атрымала 10 сутак за спробу паскардзіцца Лукашэнку на нізкую пенсію — праваабаронцы
  8. «Вы просто молодцы». Александр Лукашенко встретился с Си Цзиньпином
  9. С молотка продают коллекцию картин Виктора Бабарико на 344 тысячи рублей
  10. Разгон вышэй за тры ці зацяжное падзенне: якім будзе курс даляра восенню? Прагноз па валютах
  11. «Застаецца на паперы, а ў кашальку — хутчэй ілюзія». З 1 верасня паднялі некаторыя пенсіі, але ў гэтай прыбаўкі ёсць важны нюанс
  12. Неба гарэла, з правадоў сыпаліся іскры. Тады Зямлю накрыў самы магутны сонечны шторм — як гэта было і чым такое пагражае нам сёння
Читать по-русски


/

У Гродзенскай вобласці праходзяць масавыя затрыманні па справе «Беларускага Гаюна», паведамляе тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Дакладная колькасць затрыманых невядомая, афіцыйнай інфармацыі пра тое, што адбываецца, няма.

Нагадаем, паводле інфармацыі «Флагштока», фігурантамі «справы Гаюна» з пачатку 2025 года таксама магло стаць больш за 250 жыхароў Гомельскай вобласці.

Афіцыйныя ведамствы і дзяржаўныя СМІ інфармацыі пра колькасць затрыманых не публікавалі. Праваабарончаму цэнтру «Вясна», станам на 27 жніўня, былі вядомыя прозвішчы як мінімум 53 фігурантаў. Прыблізную колькасць затрыманых у Гомельскай вобласці «Флагшток» вывеў, пагаварыўшы з сябрамі і блізкімі затрыманых.

«Некаторыя з іх выпадкова даведаліся пра больш чым 250 арыштаваных па крымінальным артыкуле пра „спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці“ жыхароў Гомельскай вобласці, якія дасылалі паведамленні „Гаюну“. Акрамя таго, у спісах на затрыманне можа знаходзіцца агулам больш чым тысяча чалавек», — піша «Флагшток».

Выданне адзначае, што «сілавікі па чарзе адпрацоўваюць тых, хто трапіў у спіс». Адзін з суразмоўцаў расказаў журналістам, што фігурантаў «бяруць пачкамі — аформілі, паехалі па новых».

Паводле звестак «Флагштока», сілавікі прыходзяць «да ўсіх, хто пісаў што-небудзь „Гаюну“», і ў іх «ёсць ID усіх, хто дасылаў паведамленні» ў тэлеграм-канал. Таксама аператыўнікам даступныя «тэксты паведамленняў і назвы адпраўленых кожным карыстальнікам файлаў, але няма саміх файлаў, а толькі „іконкі“ фота і відэа», піша выданне.

Нагадаем, маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» сярод іншага рэгулярна інфармаваў пра расійскія ўдарныя дроны, што заляцелі ў нашую краіну. У лютым 2025 года ён спыніў працу. Гэта адбылося пасля таго, як стала вядома пра ўцечку звестак «Гаюна» і людзі, якія дасылалі інфармацыю, аказаліся ў небяспецы.

З таго часу неаднаразова паведамлялася пра затрыманні, падставай для якіх сталі дасланыя ў «Беларускі Гаюн» фота і відэа з расійскімі вайскоўцамі і тэхнікай.