Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сілавікі затрымалі мужа і жонку — заснавальнікаў найбуйнейшага таксапарку краіны і чатырох менеджараў. Іх абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў
  2. Чаму Польшча закрывае мяжу менавіта цяпер і пры чым тут затрыманы манах і Ватыкан? Адказвае аналітык Арцём Шрайбман
  3. Вольга Карпушонак дала першае вялікае інтэрв'ю — «Люстэрку». Пра Латушку, харасмент, пагрозы і што будзе далей з яе палітычнай кар'ерай
  4. «Позволил рукоприкладство». Конфликт в СДЮШОР, где тренер ударил ребенка и вскоре внезапно умер
  5. Мама памерлага ў калоніі палітвязня заявіла, што яе сын быў знойдзены павешаным
  6. Польшча закрывае мяжу з Беларуссю. Даведаліся, якая цяпер сітуацыя з білетамі на аўтобусы праз Літву — з цэнамі і наяўнасцю
  7. «Я буду ісці да канца». Што вядома пра апошнія месяцы жыцця палітвязня Андрэя Паднябеннага, які памёр у калоніі
  8. Паніка, хаос і шмат пытанняў без адказаў. Паглядзелі, што адбываецца ў тэматычных чатах пасля навіны пра закрыццё мяжы Польшчай
  9. ISW: Россия стала терять меньше солдат за каждый километр захваченной территории в Украине. Эксперты рассказали, что произошло
  10. «Магчымы нечаканы эфект». Польскі эксперт расказаў, да чаго можа прывесці закрыццё мяжы з Беларуссю
  11. Як доўга будзе закрытая мяжа? Міністр унутраных справаў Польшчы даў тлумачэнні
  12. Гэты беларус змог пераехаць на Мадэйру і адкрыць бар — вы яго напэўна ведаеце. Пагаварылі з ім пра бізнес, падаткі і планы на жыццё
  13. Польшча ў чацвер цалкам закрые мяжу з Беларуссю
  14. Беспілотнікі заляцелі ў Польшчу падчас расійскай атакі Украіны. Падымалася авіяцыя
  15. Польшча папрасіла NATO актываваць 4-ы артыкул Статута
  16. «Вы тэлефануеце паскардзіцца на губернатара?» Спыталі ў ДАІ, ці пакараюць чыноўнікаў, якія трапілі на відэа (сярод іх быў і Караеў) за парушэнне ПДР
  17. «То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі». Лукашэнка расказаў, чым банкіры «крыўдзяць» людзей
Читать по-русски


/

Яшчэ 2 верасня Вольга Карпушонак, якая абвінаваціла кіраўніка НАУ Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганнях, паведаміла, што падала заяву на палітыка ў праваахоўныя органы Польшчы і Іспаніі. Дагэтуль пацверджання гэтай інфармацыі не было. «Люстэрка» скіравала запыт у Нацыянальную пракуратуру Польшчы наконт таго, ці паступала да іх адпаведная заява. Вось што нам адказалі.

Ольга Карпушонок. Фото: facebook.com/olga30032018
Вольга Карпушонак. Фота: facebook.com/olga30032018

«Люстэрка» спытала Нацыянальную пракуратуру Польшчы, ці паступала да іх заява ад Вольгі Карпушонак і ці распачатая ў сувязі з гэтым праверка ці іншыя працэсуальныя дзеянні.

— Пацвярджаем, што заява [ад Вольгі Карпушонак] атрыманая, але яшчэ не зарэгістраваная, — гаворыцца ў адказе прэс-службы Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.

Ведамства не паведаміла, калі менавіта атрымала заяву. Таксама ў адказе няма інфармацыі пра пачатак расследавання ці адмову ад яго (паводле пар. 1 арт. 305 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Польшчы, зрабіць гэта трэба неадкладна пасля атрымання паведамлення пра злачынства).

Пракуратура не можа ігнараваць заяву, але адмова магчымая, калі ў заяве няма дастатковых падставаў для пачатку следства. У выпадку ўзнікнення неабходнасці ў дадатковай праверцы фактаў закон адводзіць пракуратуры 30 дзён з моманту атрымання заявы для прыняцця рашэння.

Адзначым, аналагічны запыт быў скіраваны «Люстэркам» у Генеральную пракуратуру Іспаніі, але адказ з гэтага ведамства пакуль не прыйшоў.

Нагадаем, 5 верасня Павел Латушка паведаміў, што падаў пазоў у Акруговы суд раёна Варшава-Прага пра ахову гонару і годнасці ў дачыненні да юрысткі Вольгі Карпушонак.

Што здарылася?

30 жніўня сябра Каардынацыйнай рады і былая адвакатка Вольга Карпушонак апублікавала ў Facebook абвінавачанні супраць кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўла Латушкі. У пасце, які яна назвала «споведдзю пра мужчынскую жорсткасць сярод сваіх», жанчына абвінаваціла палітыка ў дамаганнях і пагрозах.

Са словаў Карпушонак, у 2024 годзе яна была вымушаная пакінуць Украіну праз ціск СБУ. У гэты момант Латушка асабіста і праз калег запрасіў яе на працу ў НАУ ў Польшчу, паабяцаўшы «пратэкцыю, грошы і спакой».

Карпушонак сцвярджае, што практычна адразу пасля пераезду Латушка запрасіў яе ў рэстаран у цэнтры Варшавы, дзе казаў пра жаданне бачыць побач «разумную прывабную дзяўчыну, вартую таго, каб у будучыні стаць „першай лэдзі“». Калі жанчына выказала незадаволенасць паўторным запрашэннем у рэстаран, палітык, з яе словаў, пачаў дамагацца, а пасля адмовы пагражаў «праблемамі ў Польшчы», абяцаючы «расказаць пра яе такое», што яе «альбо пасадзяць у турму, альбо выправадзяць у Беларусь».

Павел Латушка адмаўляе ўсе абвінавачванні і кажа, што гэта аперацыя спецслужбаў. Палітык заяўляе, што «КДБ каардынуе і кіруе дзейнасцю Вольгі Карпушонак», а на яе старонцы «могуць быць апублікаваныя выключна падрыхтаваныя спецслужбамі псеўдадоказы».

«Ніякіх сустрэч, рэстаранаў і ўжо тым больш харасменту не было і не магло быць», — сцвярджае кіраўнік НАУ.

1 верасня Вольга Карпушонак апублікавала ў Facebook відэа, у якім заявіла, што пасля абвінавачанняў супраць кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі ў дамаганнях і пагрозах сутыкнулася з велізарным ціскам з боку СМІ і асобных калег.

2 верасня Вольга Карпушонак паведаміла ў сацсетках, што пакінула Еўрасаюз і падала заяву на палітыка ў праваахоўныя органы Польшчы і Іспаніі.

Павел Латушка заявіў, што гэтым крокам яна спрабуе «працягваць інфармацыйную атаку».

3 верасня ў сеціве з’явіўся ліст, які нібыта адправіла ў ПАРЕ Карпушонак.

У ім паўтараюцца раней агучаныя актывісткай абвінавачанні супраць Паўла Латушкі і выказваецца просьба праверыць яго паводзіны.

Павел Латушка заявіў, што гэта праца КДБ.

Чытайце таксама