Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У Золатавай здароўе норм». Што казалі высланыя з краіны палітвязні пра Бабарыку, Калеснікаву і іншых, што засталіся ў калоніі
  2. «Порвала паспорт просто так?» Экс-политзаключенная Наталья Дулина — о том, почему не все освобожденные и вывезенные в Литву этому рады
  3. У Літве расказалі, у якім выпадку маглі б закрыць мяжу з Беларуссю «ў тую ж хвіліну»
  4. «Вядома, ён паедзе назад». Спыталі ў Васкрасенскага, дзе Статкевіч
  5. «Теперь транзит будет обходить беларусскую территорию». «Сообщество железнодорожников» назвало последствия бана границы Польши
  6. «Уже есть хорошие новости, несмотря на текущую ситуацию». Польско-беларусская граница закрыта — что с автобусными турами в Европу
  7. Политических насильно выдворяют из Беларуси. Теоретически виновным может грозить пожизненное заключение — но на практике все сложнее
  8. Власти решили повысить «налоговую справедливость» — некоторым категориям населения нужно приготовиться больше денег отдавать государству
  9. Спросили пропагандиста, почему людей выгоняют из страны. Он начал с гуманизма власти, а закончил рекомендацией «не отсвечивать»
  10. Задержан ведущий YouTube-канала, где проводили дебаты между пропагандистами и уехавшими оппонентами
  11. Літва дазволіла аўтамабілям з беларускімі нумарамі выязджаць з ЕС праз сваю мяжу — Infotrans
  12. Польшча цалкам закрыла мяжу з Беларуссю на няпэўны тэрмін
  13. «Найгорай было назіраць, як людзі стукаюць у вокны, і чуць іх крыкі». Якой была самая крывавая авіякатастрофа ў гісторыі
  14. Перед учениями Минск и Москва пугали Запад ядерным оружием, но одно событие их «усмирило». Эксперты рассказали подробности
  15. Спыталі ў «Белавіі», ці будуць рэйсы з Беларусі ў ЗША і ЕС пасля зняцця санкцый Вашынгтонам — вось што нам адказалі
Читать по-русски


/

Апоўначы 12 верасня Польшча цалкам закрые мяжу з Беларуссю. Уезду ў пункт пропуску «Брэст» на 10.00 чацвярга чакалі 68 аўтобусаў, але трапіць на польскі бок за астатнія 12 гадзін змогуць не ўсе. Каб павысіць свае шанцы на перасячэнне мяжы, беларусы шукаюць месцы ў аўтобусах бліжэй да шлагбаўма, які вядзе да пункта пропуску. Цана на чалавека вымяраецца ўжо сотнямі еўра, расказалі «Люстэрку» чытачы.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Магчымасцю перасесці ў аўтобус бліжэй да польскай мяжы, каб не губляць часу, беларусы карысталіся і раней. Такая опцыя раней каштавала каля 50 еўра.

Уначы з 10 на 11 верасня цэны «на падсадку» папаўзлі ўверх. У чаце «АВТОБУС „Брест — Тересполь“» карыстальніца Catherine Lapeto расказала, што ў першым у чарзе аўтобусе прапаноўвалі месца за 150 еўра.

— Я падсела ў 16-ы прыкладна, і там узялі 60 даляраў, — расказала яна.

Каля васьмі раніцы за падсадку прасілі каля 250 еўра. Пра гэта «Люстэрку» паведаміла крыніца, чый сваяк стаяў у чарзе.

— Ён у выніку ў бус падсеў за 175 даляраў. Але пішуць у чатах, што цэны ўжо і 500 даляраў прапануюць.

У чаце «АВТО „Брест — Тересполь“» у 9.30 раніцы таксама сцвярджалі, што цана вырасла ў разы.

— Цана за падсадку ў пярэдні аўтобус за аднаго чалавека ўзляцела да 300 еўра… Непрыхаваны здзек з людзей, — напісаў карыстальнік Daniza.

Нагадаем, 9 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў пра рашэнне цалкам закрыць мяжу з Беларуссю. Ён патлумачыў гэты крок «ростам колькасці правакацый з боку Расіі і Беларусі» і сумеснымі вайсковымі вучэннямі «Захад-2025».

Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі 10 верасня падпісаў пастанову пра прыпыненне памежнага руху ў пунктах пропуску з Беларуссю. Як вынікае з дакумента, мяжа будзе закрытая з 12 верасня і да далейшага паведамлення, піша Portal Samorządowy.

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025» павінныя прайсці з 12 да 16 верасня. Раней паведамлялася, што падчас манеўраў вайскоўцы дзвюх краін адпрацуюць планаванне выкарыстання ядзернай зброі.

Чытайце таксама