Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Польша открыла границу? И значит ли это, что она уступила под давлением Китая? Спросили у политического аналитика
  2. «Китайцы поставили поляков на место» и «Туск — российский агент». Как по обе стороны Буга отреагировали на решение Польши открыть границу
  3. Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю — прэм'ер Туск
  4. Лукашэнку далажылі пра дзясяткі тысяч тон папулярнага прадукту, які проста ляжыць на складах
  5. У спісе мільярдэраў Forbes з'явіўся чарговы беларус. Хто ён і якім бізнесам займаецца
  6. Беларусам, відаць, трэба падрыхтавацца да магчымых праблем з адным з папулярных тавараў. Што пра гэта кажуць ва ўрадзе
  7. Памятаеце ўпартага брытанскага інвестара, у якога ўлады «адціснулі» бізнес, але той пайшоў у міжнародны суд? Ёсць навіны па гэтай гісторыі
  8. «На маю галаву надзелі вядро». Вучні пачалі буліць маладую настаўніцу, але яна не пакінула педагогіку — як вытрымала і што было далей
  9. «Лепш бы ў намёце начаваў». Прапагандыстка паскардзілася на гатэлі, куды яе селяць падчас паездак з Лукашэнкам па рэгіёнах
  10. BYSOL прыняў рашэнне па справе Стрыжака, які рассылаў фота сваіх геніталій. Расказваем
  11. «Это как атомная бомба». Польский эксперт оценил последствия закрытия, а через две недели открытия границы с Беларусью
  12. Планы России в Харьковской области выходят за пределы заявленных Кремлем целей войны — эксперты
  13. Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады
Читать по-русски


/

Былы палітвязень Аляксандр Лаўрэнцьеў адбываў пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі № 1 і працаваў падсобным рабочым. Ён паказаў у сацсетках свой разліковы ліст — сярэдні заробак складае 27,54 рубля, звярнуў увагу тэлеграм-канал «Право имеют».

Бирка Александра Лаврентьева из колонии. Фото: телеграм-канал "Право имеют"
Бірка Аляксандра Лаўрэнцьева з калоніі. Фота: тэлеграм-канал «Право имеют»

Аляксандр працаваў падсобным рабочым першага разраду ў філіяле «Тэхнатара» дзяржпрадпрыемства ПК 13-Беразвечча, які займаецца вытворчасцю поліэтыленавай плёнкі, сеткі, паддонаў, цвікоў, гаспадарчага мыла і іншых тавараў.

З ліпеня 2024-га да чэрвеня 2025-га Лаўрэнцьеў афіцыйна зарабіў усяго 330,48 рубля. Яго «рэкордным» заробкам сталі 37,96 рубля ў кастрычніку 2024-га, у сярэднім жа выходзіла блізу 27,5 рубля. Сам ён з іроніяй дадаў, што палову гэтай сумы «забіраюць за ўтрыманне ў палоне і рабстве».

«Кажаце, у нас няма рабства? Даведка пра зарплату пры поўным тыдні з 8 раніцы да 17 гадзін у канцэнтрацыйным лагеры ПК-1 Наваполацк. І так, 5−6 дзён на тыдзень ходзяць толькі палітычныя асуджаныя. Гвалтаўнікі, вычварэнцы і забойцы ходзяць усяго тры дні на тыдзень, яны не небяспечныя проста…» — напісаў мужчына.

Расчетный лист из колонии. Фото: Threads
Разліковы ліст з калоніі. Фота: Threads

У жніўні 2022 года гродзенцу Аляксандру Лаўрэнцьеву прызначылі 3 гады і 4 месяцы калоніі агульнага рэжыму за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады. Яго затрымалі пасля вяртання з Польшчы. Пазней яму дадалі яшчэ год зняволення ў калоніі па арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Мужчына выйшаў на волю ў чэрвені 2025 года.

Нагадаем, у наваполацкай папраўчай калоніі № 1 знаходзяцца ў прыватнасці Віктар Бабарыка і Андрэй Пачобут.