Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «На маю галаву надзелі вядро». Вучні пачалі буліць маладую настаўніцу, але яна не пакінула педагогіку — як вытрымала і што было далей
  2. «Китайцы поставили поляков на место» и «Туск — российский агент». Как по обе стороны Буга отреагировали на решение Польши открыть границу
  3. Почему Польша открыла границу? И значит ли это, что она уступила под давлением Китая? Спросили у политического аналитика
  4. «Не можем попасть в Беларусь». Очередь на латвийской границе, автобусы стоят с вечера
  5. Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю — прэм'ер Туск
  6. Российский оборонно-промышленный комплекс сталкивается с ограничениями роста: приоритет у производителей дронов и ракет — ISW
  7. Незвычайна малы аб'ём таргоў: што адбываецца з курсам даляра і куды ён пойдзе далей? Прагноз па валютах
  8. «Однозначно, вау!» В Минском районе в ноябре откроют медучреждение для «элит», которое построили за счет «заинтересованных» — BELPOL
  9. Лукашэнку далажылі пра дзясяткі тысяч тон папулярнага прадукту, які проста ляжыць на складах
  10. Лукашэнка назваў закрыццё мяжы «недружалюбным крокам палякаў супраць Кітая»
  11. Лукашэнка нядаўна назваў «самую вялікую праблему Беларусі». Эксперты пацвердзілі асцярогі палітыка
  12. У Мінска — новы галоўны ідэолаг. Ім стаў сенатар з БРСМ, які ездзіў у акупаваную Аўдзееўку з «кіраўніком» самаабвешчанай ДНР
  13. У спісе мільярдэраў Forbes з'явіўся чарговы беларус. Хто ён і якім бізнесам займаецца
  14. З'явіўся новы спосаб сабраць грошы на сваё жыллё. Хутчэй за ўсё, вы пра яго яшчэ не чулі
  15. Беларусам, відаць, трэба падрыхтавацца да магчымых праблем з адным з папулярных тавараў. Што пра гэта кажуць ва ўрадзе
  16. «Лепш бы ў намёце начаваў». Прапагандыстка паскардзілася на гатэлі, куды яе селяць падчас паездак з Лукашэнкам па рэгіёнах
Читать по-русски


Журналістка і былая палітзняволеная Ларыса Шчыракова ў новым выпуску ТОКу расказала, як сябе адчувае ў калоніі Марыя Калеснікава і якія ёсць заўважныя змены ў стаўленні да яе з боку адміністрацыі, піша «Наша Ніва».

Мария Колесникова, музыкант и одна из лидеров штаба Виктора Бабарико, летом 2020 года (1) и в ноябре 2024 года (2) в колонии. Правый снимок был сделан во время свидания политзаключенной с отцом - первого после полутора лет изоляции. С тех пор новостей о
Марыя Калеснікава, музыка і адна з лідэраў штаба Віктара Бабарыка, летам 2020 года (1) і ў лістападзе 2024 года (2) у калоніі. Правы здымак быў зроблены падчас спаткання палітвязня з бацькам — першага пасля паўтара года ізаляцыі. Калаж zerkalo.io

Ларыса Шчыракова адбывала свой тэрмін зняволення ў гомельскай жаночай калоніі № 4, у якой знаходзіцца і Марыя Калеснікава.

Па словах Шчыраковай, здароўе Калеснікавай значна пагоршылася пасля паўтара года, праведзеных у памяшканні камернага тыпу, дзе ў яе абвастрылася язва страўніка.

Спасылаючыся на словы іншых зняволеных, Ларыса расказвае, што Марыі не дапамагалі тыя лекі, што выдавалі ў медсанчасці. Таму ёй трэба былі іншыя, якія можна было перадаць са свабоды. Але праз тое, што Калеснікавай не дазвалялася ні тэлефанаванне, ні ліставанне, то атрымаць неабходныя лекі было практычна немагчыма.

Каб вырашыць праблему, Калеснікавай давялося пайсці на парадаксальны крок — звярнуцца па дапамогу да губазікаўцаў: «Калі пайшоў гэты працэс памілавачны, вельмі часта па яе душу сталі гэтыя губазікаўцы прыязджаць і з ёй размаўляць. Ёй давялося проста да іх звяртацца, прасіць іх, каб яны пазванілі яе бацьку, і каб ён перадаў гэтыя лекі. І толькі такім чынам яна іх атрымала».

Псіхалагічны ціск і нязломны характар

Па словах Шчыраковай, раней Марыю Калеснікаву «нікуды не пускалі, яна сядзела ў атрадзе, дзе палітычных не было». Аднак у апошні час практыка памянялася. У яе атрад пачалі часова «на два тыдні, як у камандзіроўку» засылаць вядомых палітычных зняволеных. Усяго там пабывала чалавек шэсць, сярод якіх журналісткі Кацярына Андрэева і Марыя Золатава.

Марыя застаецца ўзорам стойкасці. Ларыса Шчыракова падкрэслівае, што ніколі не бачыла яе ў прыгнечаным стане.

«Яна чалавек, які, ведаеце, „гвозди бы делать из этих людей, в мире бы не было крепче гвоздей“. Ніколі не бачыла яе ў дэпрэсіўным стане. Ніколі не бачыла яе без усмешкі, ніколі не бачыла яе без нафарбаваных вуснаў. Яна да нас не падыходзіць. Мы з ёй працуем у адну змену, але яна ў нашы гурткі на перакурах не падыходзіць. Але вітаецца, пасміхаецца, нас шчыра вітае. І яна вельмі добра трымаецца».

Па словах Шчыраковай, Марыю таксама спрабуюць схіліць да высылкі з краіны. Але, па словах іншых зняволеных, яна катэгарычна адмаўляецца: «У яе няма прызнання віны. І зноў-такі, праўда-няпраўда, за што купіла, за тое прадаю. Мне бабы цытавалі яе размову з губазікам, што нібыта яе схіляюць да высылкі, каб яна пагадзілася з’ехаць. Яна не хоча і кажа, што «я для вас там буду ўяўляць большую небяспеку, чым тут».

«Разгул гуманізму»

Апошнім часам, як адзначае Шчыракова, у дачыненні да Калеснікавай пачаўся «неверагодны разгул нейкага гуманізму». Марыі раптам дазволілі месяц хадзіць у спартзалу.

«Мы так падазраваем, што гэты дазвол быў звязаны з тым, што трэба сфатаграфаваць, а потым усім распавядаць, як яна добра сядзела. Што ніякай дыскрымінацыі не было, ніякага ўціску, нічога», — выказвае сваё меркаванне Ларыса Шчыракова.

Яшчэ адзін выпадак, які характарызуе змену стаўлення да Марыі Калеснікавай, адбыўся напярэдадні вызвалення Шчыраковай:

«Вось літаральна ў сераду, калі мяне забралі з атрада і змясцілі ў каранцін перад вызваленнем, прыходжу я ў клуб. Сядаю, і Марыя побач са мной сядзіць. Гэта ўпершыню, калі мы мелі магчымасць перакінуцца некалькімі словамі. І там нейкая фонавая музыка грае. Мерапрыемства не пачалося. <…>. Яна так адразу нам распавяла, што за музыка. <…> І Марыя кажа: «Я за тры з паловай гады першы раз тут».

Як згадвае Шчыракова, у той дзень у клубе загадчык кафедры з Гомельскага ўніверсітэта распавядаў пра дасягненні Беларусі за гады кіравання Лукашэнкі. І Марыя Калеснікава нават задала яму пытанне.

Падчас сустрэчы адбылася кур’ёзная сітуацыя. У канцы выступлення лектар падарыў калоніі кнігу Юрыя Васкрасенскага, пра якога сказаў: «Гэта былы кіраўнік штаба Бабарыкі».

«Ну і такая цішыня грабавая ў зале, і толькі Марыя як засмяялася: «Ха-ха-ха». Тыпу: які ён кіраўнік штаба? Мы пахаладзелі. Мы звычайна сядзім там як мышы», — успамінае Шчыракова.

Кульмінацыяй паказнога гуманізму, веяннем новых дзён стала арганізацыя адміністрацыяй калоніі праглядаў фільмаў пад адкрытым небам для найлепшых асуджаных. Сярод іх нечакана апынуліся і самыя вядомыя палітзняволеныя краіны:

«Там на сцяну праецыруецца які-небудзь фільм, на траўцы маты сцелюцца, пледзікі, кава-гарбатка, пячанюшкі. Там перадавікі вытворчасці, такія лепшыя людзі калоніі, што называецца, лепшыя асуджаныя.

І што вы думаеце? Сярод лепшых асуджаных апынуліся Золатава, Андрэева і Калеснікава. У першым шэрагу сядзелі там. То-бок раней гэта было, канечне, немагчыма, такога ніколі не было. Ну, і таксама іх сфатаграфавалі. Відаць, каб паказваць, як яны добра сядзелі».